У Менску падала заяву пра банкруцтва кампанія «Амбітрэк», раней вядомая як «Фабрыка прыгажосці». Адпаведнае рашэнне апублікаванае ў адзіным дзяржрэестры звестак пра банкруцтва.
На момант суда даўгі фірмы складаюць 552,7 тысячы рублёў. Памер актываў ацэньваўся на ўзроўні 294,6 тысячы, прычым уся гэтая сума — пазычанасць іншых кампаній перад ёю. Гэта вынікае з судовага дакумента.
Канчатковае рашэнне па справе прымуць 17 верасня. Да гэтага прыём патрабаванняў крэдытораў да яе прыпынены.
Валодае кампаніяй «БЛіК Сэрвіс». У ліпені 2022 года да «Амбітрэка» далучылі іншую фірму — «ПаціМікс». Але ўжо ў снежні таго ж года кампанія пачала працэс ліквідацыі. Відаць, завяршыць яго з поўным разлічэннем па даўгах не атрымалася.
Чытайце таксама


