Былога палітвязня і журналіста затрымалі на мяжы — ён вяртаўся з Польшчы ў Беларусь
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Былога палітвязня і журналіста Сяргея Гардзіевіча затрымалі на мяжы, калі ён вяртаўся з Польшчы ў Беларусь. Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).

Сергей Гордиевич. Фото: БАЖ
Сяргей Гардзеевіч. Фота: БАЖ

Гардзіевіча затрымалі 14 верасня ў пункце пропуску «Брэст». У яго праверылі тэлефон, пасля чаго ён быў затрыманы і змешчаны ў ІЧУ. У БАЖ лічаць, што яго могуць абвінавачваць па арт. 19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Сяргей Гардзіевіч супрацоўнічаў з парталам «Першы рэгіён». У 2021 годзе ён быў асуджаны па трох артыкулах КК за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў міліцыі і паклёп. Сваёй віны журналіст не прызнаў. Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе 1,5 года пазбаўлення волі. Быў прызнаны палітвязнем. Выйшаў на волю ў канцы кастрычніка 2022 года.