Контрнаступленне супраць расійскіх войскаў, якое рыхтуюць ва Украіне, асуджанае на правал. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні пасля выступлення з пасланнем народу і парламенту.

Лукашэнка заявіў, што Захад падштурхоўвае Украіну да вайны і ён можа прывесці «тысячу аргументаў і тысячу закрытых фактаў» у пацверджанне гэтага тэзіса (але не прывёў).
У тым ліку менавіта заходнія саюзнікі нібыта патрабуюць ад Украіны пачаць контрнаступленне супраць расійскіх сіл. Аднак Лукашэнка не верыць, што яно ўвянчаецца поспехам, бо будзе адбітае Расіяй.
— Я магу ўжо сёння сказаць, што ні ў якага «контрнаступа» поспеху не будзе, — заявіў ён.
Пры гэтым, калі ўкраінскае контрнаступленне скончыцца няўдачай, пачнецца новы раўнд перамоваў, лічыць ён.
— Калі ўкраінцы не адваююць свае тэрыторыі — усё, тады і Захад ужо гатовы да перамоваў, і амерыканцы ў тым ліку, — перакананы Лукашэнка.