Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  2. The Washington Post: Администрация Трампа рассматривает остановку военной помощи Украине
  3. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  4. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  5. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  6. «Мы сейчас переживаем огромное историческое унижение». Светлана Алексиевич встретилась с беларусами — рассказываем главное
  7. Как выглядят обложки мировых газет после исторической перепалки Трампа и Зеленского (беларусские вас не удивят)
  8. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  9. Госсекретарь США заявил, что Зеленский должен извиниться за то, что «превратил переговоры в фиаско»
  10. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  11. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
Читать по-русски


Курсанта Акадэміі МУС, 21-гадовага Іллю Нарышкіна, будуць судзіць у Гродне па двух артыкулах: пра здраду дзяржаве вайскоўцам і пра ўдзел у вайне на тэрыторыі іншай дзяржавы, паведамляе «Наша Ніва».

Илья Нарышкин. Фото: «Беларусь-2»
Ілля Нарышкін. Фота: «Беларусь 2»

Маладому чалавеку выстаўленыя абвінавачанні па ч. 2 арт. 365 КК (Здрада дзяржаве асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца) і ч.1 арт. 361−3 КК (Удзел у вайне на тэрыторыі іншай дзяржавы, вярбоўка або падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу). Яму пагражае да 25 гадоў калоніі.

Як адзначае «Наша Ніва», па другім артыкуле часцей за ўсё судзілі людзей, якія выказвалі намер паехаць ваяваць на баку Украіны ці перапісваліся з фэйкавымі ботамі палка Каліноўскага, створанымі беларускімі спецслужбамі.

Суд над курсантам пачнецца 22 ліпеня ў Гродзенскім абласным судзе. Паседжанні пройдуць у закрытым рэжыме, іх будзе весці Юрый Казакевіч — суддзя, які раней выносіў «палітычныя» прысуды па адміністрацыйных справах.

Як высветліла выданне з дапамогай Digital intelligence team і базы «Кіберпартызан», Нарышкін вучыўся на трэцім курсе крымінальна-выканаўчага факультэта Акадэміі МУС, падчас навучання быў актывістам — у прыватнасці, выступаў на розных конкурсах і ўдзельнічаў у інтэлектуальнай гульні «Вежа» на тэлеканале «Беларусь 2».

Хлопец родам са Слоніма, але частку дзяцінства пражыў у Гродне. Яго бацька — украінец, нарадзіўся ў Крывым Рогу, скончыў авіяцыйнае вучылішча і працаваў інжынерам у розных краінах.