Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты называют ложными публичные заявления Кремля о том, что Россия хочет мира, и приводят доказательства этому
  2. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  3. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
  4. «Хавалі адны берцы». Чаму загінулы ва Украіне беларус пайшоў ваяваць на баку Расіі
  5. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
  6. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  7. «Кароткая лаўка запасных». Спыталі ў экспертаў, чаму Лукашэнка зняў ранейшага прэм'ера Галоўчанку і прызначыў Турчына новым
  8. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
  9. Курс даляра аказаўся ў вузкім калідоры: прагноз па валютах
  10. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  11. Новы прэм'ер-міністр краіны паабяцаў, што ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу не будзе
  12. Лукашэнка зняў з пасады Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам больш за 10 гадоў, і назваў прозвішча новага прэм'ера
  13. Лукашэнка заўважыў у аднаго з топ-чыноўнікаў «прэзідэнцкія схільнасці»
  14. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  15. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
Читать по-русски


Жыхары Менска абмяркоўваюць у чатах дамоў выпадкі нападу варон на людзей у дварах — птушкі атакуюць мінакоў і дзяўбуць іх. Чаму птушак стала больш і ў чым прычына агрэсіўных паводзін, растлумачылі арнітолагі, паведамляе «Мінск-Навіны».

Серая ворона. Фото: pixabay.com
Шэрая варона. Фота: pixabay.com

Паводле навукоўцаў, вароны маюць развіты інтэлект і без прычыны не будуць набліжацца да людзей.

«Праблема ў тым, што гэтыя птушкі не баяцца людзей, бо тыя стварылі ўмовы пастаяннага падкормлівання, выкідваючы харчовыя адходы. Вароны з часам адаптаваліся да таго, што чалавек для іх не вельмі вялікая пагроза, таму ўспрымаюць яго практычна як роўнага і могуць атакаваць, — расказаў навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі пры НАН Беларусі Іван Багдановіч.

Ён дадаў, што гэта дзікія істоты, яны старажытнейшыя, чым чалавек, і гэта іх тэрыторыя.

«Мы прыйшлі на іх тэрыторыю, мы ствараем умовы для канфліктных сітуацый: не закрываем смеццевых бакаў, выкідаем лішкі ежы, якія прыцягваюць жывёл, а яны, у сваю чаргу, рэагуюць на пагрозы з боку чалавека», — удакладніў Багдановіч.

Адзначым, што гэта не першы раз, калі мінчукі скардзяцца на напады варон. Такая сітуацыя паўтараецца перыядычна амаль кожны год. Паводле звестак сайта «Дзiкая прырода побач», у сярэдзіне траўня і ў чэрвені ў шэрых варон птушаняты пачынаюць выскокваць з гнязда. Злёткі хаваюцца ў траве, а бацькі часам іх самааддана абараняюць.

«Важна памятаць: як бы страшна ні выглядала варона, якая атакуе, для вас яна менш небяспечная, чым вы для яе. Птушка ў стрэсе і выдаткоўвае шмат сіл, каб прагнаць вас ці вашага сабаку з гнездавога ўчастка, замест таго каб карміць птушанят. Птушаняты ў гэты час не маюць чорных гальштукаў, характэрных для бацькоў, і звычайна кепска лётаюць», — тлумачыцца на сайце.

Такі перыяд доўжыцца звычайна каля тыдня, і ў гэты час лепш за ўсё абыходзіць гнездавы ўчастак: так будзе спакайней і людзям, і птушкам. Калі ўсё ж ніяк нельга абысці ўчастак, то ісці варта толькі па дарожцы, не заходзячы на траву.