У другой палове жніўня для кіроўцаў зрабілі новаўвядзенні. Адно з іх — магчымасць праз Адзіны партал электронных паслуг «Е-Паслуга» замовіць звесткі пра дапушчаныя парушэнні правілаў дарожнага руху (ПДР). Цяпер сталі вядомыя падрабязнасці таго, як гэта працуе. Спойлер: скарыстацца новаўвядзеннем, як высветлілася, змогуць не ўсе кіроўцы.
Як паведамляецца на сайце сэрвісу «Е-Паслуга», з 27 жніўня можна заказваць звесткі пра дапушчаныя парушэнні ПДР.
Для гэтага трэба выбраць паслугу 3.06.16/1 «Атрыманне фізічнымі і юрыдычнымі асобамі інфармацыі пра дапушчаныя парушэнні правілаў дарожнага руху».
Калі замовіць інфармацыю пра парушэнні ПДР, то ў даведцы будуць:
- дата і час правапарушэння;
- рэгістрацыйны знак транспартнага сродку, на якім здзейсненае правапарушэнне;
- артыкул КаАП;
- памер штрафу і нумар аперацыі ў АРІП для яго аплаты;
- звесткі пра выкананне асноўнай меры спагнання.
«Электронная паслуга аказваецца фізічным і юрыдычным асобам на платнай аснове ў адпаведнасці з дзейным прэйскурантам і па доступе са строгай аўтэнтыфікацыяй (з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу або ID-карты)», — паведамляецца на сайце «Е-Паслуга».
Чытайце таксама