Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў рашэнне літоўскіх уладаў забараніць уезд у краіну аўтамабілям з беларускімі рэгістрацыйнымі знакамі, але адзначыў, што з эканамічнага пункту гледжання ў гэтым абмежаванні «ёсць плюсы». Такую заяву ён зрабіў падчас інтэрв'ю тэлеканалу «Россия».
— Дзякуй богу. Нашыя перастануць вывозіць (хоць цяпер менш стала) грошы за межы Беларусі і Расіі. Тое самае расіяне, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.
Палітык адзначыў, што дзякуючы ўведзенай Літвой забароне грошы застануцца ў Беларусі.
— Гэты так званы эканамічны турызм — гэта велізарныя сродкі, якія вывозіліся адсюль (з Беларусі. — Заўв. рэд.), — сказаў ён.
Нагадаем, уезд у Літву для ўсіх легкавых аўто, зарэгістраваных у Беларусі, забараняецца з 16 жніўня. Напярэдадні ўступлення ў сілу бана ў пункце пропуску «Каменны Лог» сабралася рэкордная з пачатку года чарга з легкавікоў.
Чытайце таксама