Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  2. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  3. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  4. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  5. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  6. «Вышел, был в шоке». Экс-политзаключенный рассказал «Зеркалу» об условиях в колонии, где сидят некоторые «рельсовые партизаны»
  7. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  8. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  9. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  10. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  11. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  12. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  13. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
Читать по-русски


Лідарка беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўская неаднаразова заклікала чыноўнікаў краін ЕС раздзяляць звычайных грамадзян і рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў пытанні ўвядзення санкцый. Аднак з пачатку ліпеня беларусы не могуць вывозіць шэраг тавараў з Польшчы. Мытная служба гэтай краіны патлумачыла такую забарону новым рэгламентам ЕС. Гэты дакумент распаўсюдзіў на Беларусь санкцыі, уведзеныя раней у дачыненні да Расіі. Чаму ЕС не прыслухаўся да просьбаў дэмсілаў і ці будуць яны дабівацца адмены абмежаванняў для беларускіх грамадзян? Пра гэта «Люстэрка» пагаварыла са Святланай Ціханоўскай.

Светлана Тихановская во время визита на Кипр 9-10 апреля 2024 года. Фото: пресс-служба Светланы Тихановской
Святлана Ціханоўская падчас візіту на Кіпр 9−10 красавіка 2024 года. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

«Мы разумеем, чаму ўводзяцца гэтыя абмежаванні»

— Еўрапейскі саюз усё ж увёў санкцыі, якія закранаюць звычайных беларусаў, нягледзячы на вашыя заклікі да еўрачыноўнікаў раздзяляць падыходы да грамадзян і ўладаў нашай краіны. Чаму вас не пачулі? Ці значыць гэта, што вы і ваш Офіс страчваеце вагу ў перамовах з ЕС?

— Тое, што адбываецца цяпер на мяжы, і абмежаванні, ад якіх пакутуюць беларусы, — гэта наступствы палітыкі рэжыму Лукашэнкі, які загнаў нас у палітычны і эканамічны саюз з Расіяй. Сёння рэжым дапамагае Расіі зарабляць грошы ў абыход санкцый, пастаўляе ёй зброю і камплектавальнікі, падтрымлівае вайну, арганізуе правакацыі на мяжы і перапраўляе праз яе мігрантаў.

І гэта без уліку пастаянных рэпрэсій унутры Беларусі, у дачыненні да грамадзян Польшчы, Літвы і Латвіі. Дайшло да таго, што Польшча сур’ёзна задумваецца пра поўнае закрыццё мяжы, а гэта вельмі трывожна.

Цяпер мы працуем над тым, каб захаваць магчымасць пасажырскага перасячэння мяжы, каб не пакідаць беларусаў сам-насам з дыктатарам. І Літва, і Польшча нас чуюць. Нядаўна міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі пацвердзіў, што простыя грамадзяне і далей змогуць перасякаць мяжу.

Мы разумеем, чаму ўводзяцца гэтыя абмежаванні, але дабіваемся таго, каб санкцыі ўводзіліся супраць рэжыму, а не ў дачыненні да сумленных беларусаў. Нядаўна адбылася сітуацыя, калі на беларуска-літоўскай мяжы ў пасажыраў забралі ежу. Мы правялі перамовы, і Літва скарэктавала абмежаванні на карысць беларусаў. Большасць краін ЕС працягвае выдаваць візы і віды на жыхарства, хоць чуваць галасы, якія заклікаюць прыраўняць беларусаў да расіян.

Светлана Тихановская и министр иностранных дел Польши Радослав Сикорский. Варшава, Польша, 8 января 2024 года. Фото: "Зеркало"
Святлана Ціханоўская і міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Варшава, Польшча, 8 студзеня 2024 года. Фота: «Люстэрка»

Я думаю, мы знойдзем разумнае рашэнне што да гэтай сітуацыі на мяжы. Я абмяркую гэта з міністрам Радаславам Сікорскім і новым кіраўніцтвам Еўрасаюза, калі яно пачне працаваць.

Пераконваць і паказваць свету, што беларусы не роўныя рэжыму, — абавязак усіх без выключэння беларусаў, а не толькі палітыкаў. Намаганняў адных толькі палітыкаў недастаткова. Наш агульны абавязак (і тых, хто ўнутры краіны, і тых, хто з’ехаў) — паказаць, што мы не падтрымліваем палітыку Лукашэнкі. Што мы не падтрымліваем вайну.

Звяртаюся да тых, хто знаходзіцца ў бяспечных краінах: прашу далучацца да беларускіх арганізацый, выходзіць на акцыі і ў СМІ, падтрымліваць ініцыятывы рэпрэсаваных. Нас, беларусаў, павінныя бачыць, і наш голас мусіць быць пачуты.

«Некаторыя абмежаванні нам не падаюцца лагічнымі»

— Каго з еўрапейскіх палітыкаў вы не змаглі пераканаць у тым, што шараговыя грамадзяне Беларусі не мусяць падпадаць пад дзеянне санкцый Еўрасаюза?

— Канчатковая камбінацыя мераў прымаецца на ўзроўні дзяржаваў-чальцоў, гэта вынік іх перамоваў і кампрамісаў. Ні мы, ні нехта іншы не можам пераканаць палітыкаў ЕС прыняць рашэнні, якія, як яны лічаць, супярэчаць інтарэсам іх нацыянальнай бяспекі.

Некаторыя абмежаванні нам не падаюцца лагічнымі. Прычым ад абмежаванняў пакутуюць не толькі беларусы, але і жыхары іншых краін, і нават грамадзяне саміх краін Еўрасаюза, якія не маюць ніякага дачынення да вайны.

Я думаю, што Еўрасаюз разгледзеў розныя схемы абыходу санкцый і вырашыў дзейнічаць больш рашуча.

— Ці лічыце вы магчымым пераканаць чыноўнікаў ЕС адмяніць абмежаванні на вываз фізічнымі асобамі тавараў у Беларусь? Як хутка гэта можна зрабіць?

— Найлепшы спосаб дамагчыся гэтага — забяспечыць надзейны бар’ер для паставак санкцыйных тавараў у Расію праз Беларусь. Калі б рэжым улічваў інтарэсы сваіх грамадзян, а не прагу ўлады, нічога гэтага не адбылося б. Але тады рэжым не быў бы рэжымам, і нашая краіна была б зусім іншай.

Праз мяжу, у тым ліку беларускую, Расія атрымлівае неабходныя дэталі для вытворчасці сваёй зброі, якой потым наносіць удары па Украіне, як тая, што днямі ўдарыла па дзіцячай бальніцы ў Кіеве. І калі гэта ўлічваць, то абмежаванні не пададуцца такімі строгімі.

Са свайго боку мы прапануем скарэктаваць рэалізацыю абмежавальных мераў, каб яны не закранулі сумленных беларусаў.

Чытайце таксама