Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  2. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  3. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  6. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  7. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  8. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  9. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  10. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
Читать по-русски


Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў заявіў, што асуджаныя па артыкулах за «экстрэмізм» і «тэрарызм» не трапяць пад амністыю, прымеркаваную да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, піша БЕЛТА.

Фото: Reuters
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

Паводле яго словаў, асобы, асуджаныя па артыкулах за «экстрэмізм» і «тэрарызм», як мяркуецца на гэты момант, не трапяць пад амністыю.

«Намі было прапанавана: экстрэмісты і тэрарысты, якія асуджаныя і прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці, — да іх амністыю не ўжываць. Нашую прапанову падтрымалі. Таму што ўсе разумеюць, што ўчынілі гэтыя людзі. І на сённяшні дзень праблема застаецца. На жаль, тыя збеглыя, якія сёння знаходзяцца за мяжой, спрабуюць уплываць розным спосабам на нашых грамадзян, асабліва на моладзь, якая знаходзіцца тут. Але сітуацыю мы кантралюем, вядзём разведку ў тым ліку і ў інтэрнэце, бо ўсё гэта адбываецца дыстанцыйна», — расказаў кіраўнік МУС.

Ён дадаў, што ў кожнага, хто асуджаны за «экстрэмізм» і «тэрарызм», была магчымасць звярнуцца да Лукашэнкі з прашэннем пра памілаванне.

Каго прапануецца амніставаць

У аснову новага законапраекта МУС прапанавала пакласці структуру закона пра амністыю 2022 года.

Гаворка ідзе пра безумоўнае вызваленне ад усіх відаў пакарання, а таксама спыненне папярэдняга расследавання па крымінальных справах у дачыненні да асобаў, якія ўчынілі злачынствы, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі або адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх. У сувязі з гэтым на амністыю змогуць разлічваць няпоўнагадовыя, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, асобы пенсійнага ўзросту, інваліды I і II груп, хворыя на актыўную форму туберкулёзу, хворыя на анкалагічныя захворванні і ВІЧ-інфікаваныя, ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаваў, грамадзяне, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС, асобы льготнай катэгорыі грамадзян.

Паводле міністра, прапануецца вызваліць асобаў (якія ўчынілі злачынствы, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі), якім прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі ці пазбаўлення волі. Таксама прапануецца вызваліць людзей (якія ўчынілі злачынствы, што адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх), якім прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі, пазбаўлення волі і якія адбылі на дзень уступлення ў сілу закона не менш за адну чвэрць прызначанага судом тэрміну пакарання.

Паведамляецца, што частка асуджаных зможа разлічваць на скарачэнне тэрмінаў адбыцця пакарання.

Яшчэ адна прапанова для ўключэння ў законапраект — вызваленне ад неадбытай часткі пакарання асобаў (якія не ўваходзяць у льготную катэгорыю грамадзян), што ўчынілі цяжкія злачынствы іў якіх на дзень разгляду матэрыялаў пра амністыю да заканчэння тэрміну пакарання застаецца менш за адзін год.

Акрамя таго, прапануецца скараціць тэрмін пакарання на адзін год людзям, якія ўчынілі ва ўзросце да 18 гадоў злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў; якія ўчынілі карупцыйныя злачынствы.