Лукашэнка сабраў нараду з вузкім колам сілавікоў. Каго запрасілі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Аляксандр Лукашэнка, абмеркаваўшы фінансаванне ваенных закупак, сабраў нараду з вузкім колам сілавікоў. Пра гэта паведаміў 27 лютага тэлеграм-канал «Пул первого».

Александр Лукашенко на совещании по финансированию военных закупок. 27 февраля 2023 года. Скриншот видео
Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па фінансаванні ваенных закупак. 27 лютага 2023 года. Скрыншот відэа

У кабінет Лукашэнка запрасіў дзяржсакратара Савета бяспекі, міністраў унутраных справаў і абароны, старшыняў КДБ і Памежнага камітэта.

Якія пытанні абмяркоўваюцца на нарадзе, пакуль не паведамляецца. Нагадаем, раніцай 26 лютага ў ваколіцах вайсковага аэрадрома ў Мачулішчах чулі два выбухі. У BYPOL паведамілі, што быў пашкоджаны расійскі ваенна-транспартны самалёт і снегаўборачная тэхніка. У мясцовых чатах пісалі пра канцэнтрацыю вайскоўцаў «з аўтаматчыкамі», праверках машы, што праязджалі міма, абыходах супрацоўнікамі АМАП мясцовых жыхароў. У Мінабароны сітуацыю афіцыйна не каментавалі. На пытанні журналісткі «Люстэрка», якая патэлефанавала як занепакоеная мясцовая жыхарка, запэўнілі, што «гэта хлапкі і нічога страшнага не адбылося». У МНС сказалі, што інфармацыі пра выбухі не паступала.

Будзе дапоўнена.