Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Не папросяць майку ў Раналду. Зборная Беларусі па футболе даведалася апошняга суперніка па адборы на чэмпіянат свету
  2. Адзін з чыноўнікаў адказаў на пытанне, ці будуць зноў павышаць пенсійны ўзрост
  3. «Они вот прямо между домов падают». Карпенков рассказал, что дроны в Беларуси падают практически каждую неделю и взрываются в полях
  4. «Это очень все опасно». Украинка рассказала о «фильтрации» при въезде в Беларусь
  5. Ці ўбачаць беларусы даляр зноў па тры рублі? Прагноз па валютах
  6. В Польше подсчитали, сколько беларусов сейчас может проживать в стране. Данные впечатляют
  7. Американец Уиткофф повторяет нарративы России, пока Сурков говорит об уничтожении Украины. Что думают эксперты о продолжающейся войне
  8. Помните дрифт с Тилем Швайгером от IT-холдинга? Теперь команда жалуется
  9. Беларусам предлагают купить билеты на концерт суперзвезды 2000-х в Минске. В объявлении есть момент, который настораживает. Рассказываем
  10. Неизвестные обратились к «Зеркалу», чтобы продвинуть выгодный пропаганде фейк. Но не учли несколько простых деталей — рассказываем
  11. Новаўвядзенні для кіроўцаў і кліентаў мабільных аператараў, з'яўленне камісіі па валюце і карэктаванні для гандлю. Што зменіцца ў красавіку
Читать по-русски


У Гродне ў двух дзяцей адмовілі ныркі пасля пасля цяжкай формы кішачнай інфекцыі, іх забралі на лячэнне ў Мінск. Як кажуць медыкі, прычынай маглі стаць разрэзаныя кавуны або дыні, набытыя з рук, паведамляе «Беларусь 4».

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Няшчасце адбылося з дзецьмі ва ўзросце двух і чатырох гадоў, у якіх развілася цяжкая кішачная інфекцыя. Вострая інтаксікацыя дала ўскладненні: у дзяцей адмовілі ныркі, іх адправілі спачатку ў абласную бальніцу, потым у Мінск. Ім праводзяць гемадыяліз.

— У нас пралячылася два дзіцяці ва ўзросце ад двух да чатырох гадоў, у якіх кішачная інфекцыя ўскладнілася ныркавай недастатковасцю. Яна запатрабавала не толькі кансерватыўнага лячэння, але нават выкарыстання гемадыялізу. І запатрабавала пераводу на вышэйшы ўзровень у Мінск у дзіцячую бальніцу, — расказала намесніца галоўнага доктара па медыцынскай частцы Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы Юлія Красько.

Паводле медыка, калі ў дзяцей развіваецца вострая кішачная інфекцыя ў цяжкай форме, таксіны выклікаюць паражэнне ныркавых канальчыкаў, і развіваецца ныркавая недастатковасць. Гэта прыводзіць да таго, што дзеці перастаюць мачыцца, і патрабуецца правядзенне ныркавазамяшчальнай тэрапіі. Як правіла, неабходнае доўгае лячэнне з не заўсёды спрыяльным вынікам.

Прычынай інфекцыі маглі стаць кавуны або дыні, якія прадаюцца з рук у разрэзаным выглядзе, — у гэтым выпадку ў ягадзе хутка размножваюцца хваробатворныя мікробы. Таксама на стыхійных рынках можна нарвацца на садавіну і ягады з высокім утрыманнем нітратаў і пестыцыдаў.