У Баранавічах мужчына памёр за рулём аўтамабіля. Пра гэта паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся днём 22 красавіка. Паводле звестак міліцыі, 40-гадовы мясцовы жыхар ехаў на Volkswagen вуліцай Пралетарскай. Паблізу дома № 15 мужчыну стала дрэнна, таму ён спыніўся.
Відавочцы выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу. Медыкі правялі рэанімацыйныя мерапрыемствы, але выратаваць кіроўцу не змаглі.