Жыхар аграгарадка Верцялішкі ў Гродзенскім раёне патэлефанаваў у міліцыю і расказаў пра трайное забойства, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся каля паловы сёмай раніцы 25 студзеня. Мужчына быў у стане алкагольнага ап’янення. Пасля інфармацыя пра забойства не пацвердзілася.
У выніку мужчыну даставілі ў псіхіятрычную бальніцу.