Турыст з Беларусі загінуў на Эльбрусе. Пра гэта паведамляе МНС Расіі па Кабардзіна-Балкарыі.

12 верасня ў 13.15 паступіла паведамленне, што на гары Эльбрус 40-гадовы турыст з Беларусі сарваўся з вышыні 5400 метраў. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы.
У расійскім ведамстве адзначылі, што альпініст падымаўся на Эльбрус у складзе незарэгістраванай групы меркавана з 9 чалавек.
У 20.00 ратавальнікі эвакуявалі цела загінулага турыста і перадалі следча-аператыўнай групе праваахоўных органаў.