Польшча перастала пускаць фуры з Беларусі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Польскі бок з 03.00 10 ліпеня не прымае грузавых транспартных сродкаў, якія ідуць з Беларусі праз пункт пропуску «Казловічы». Пра гэта паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Фото: Reuters
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Reuters

Калі ўчора ў гэтым пункце пропуску фуры не збіраліся, то за мінулую ноч іх колькасць вырасла да 600.

«Са словаў кіроўцаў, якія перасякаюць беларуска-польскую мяжу, палякі ўзмацнілі кантроль», — адзначылі ў ДМК.

У напрамку Беларусі праз гэты пункт пропуску транспартныя сродкі пакуль ідуць, але значна павольней, чым звычайна.

Нагадаем, на мяжы Польшчы і Беларусі цяпер працуе толькі адзін памежны пераход для пасажырскага транспарту («Брэст — Тэрэспаль») і адзін для грузавога аўтатранспарту («Кукурыкі — Казловічы»), а таксама грузавы чыгуначны пераход.

У пачатку ліпеня Польшча 33 гадзіны блакавала чыгуначны рух на буйным мытным тэрмінале ў Малашэвічах на мяжы з Беларуссю: фармальна там праводзіліся «кантрольныя мерапрыемствы». Паводле неафіцыйнай інфармацыі, тым самым беларускім уладам далі «выразны сігнал» пра тое, што чыгуначны транзіт з Беларусі ў ЕС можа быць перакрыты.